Галоўнага трэнера чэмпіёна краіны выдалілі за лаянку

Падчас паўфінальнага матчу Кубка Беларусі па футболе паміж барысаўскім БАТЭ і мінскім МТЗ-РІПА здарыўся скандал. На 57-й хвіліне гульні быў выдалены галоўны трэнер гаспадароў Віктар Ганчарэнка. Вось што распавёў Еўрарадыё відавочца здарэння галоўны трэнер МТЗ-РІПА Юрый Пунтус:

"Трэнера выдалілі з лаўкі. Але я магу толькі здагадвацца за што. Бакавы суддзя паклікаў галоўнага арбітра і нешта сказаў. Відаць, трэнерам нейкая нецэнзурная характарыстыка была сказана ў адрас суддзі... Ён малады, гарачы яшчэ, пакуль не прайшоў загартоўку...".


Нагадаем, што Віктар Ганчарэнка ачоліў БАТЭ летась у лістападзе, яму 31 год.

На момант, калі Ганчарэнку папрасілі сысці, лік у матчы быў 2:2. Пасля госці забілі яшчэ два галы і перамаглі з лікам 4:2.