Галоўнага трэнера мінскага "Дынама" дыскваліфікавалі на два матчы

На два матчы дыскваліфікаваны галоўны трэнер мінскага "Дынама" Ігар Крывушэнка. Такое рашэнне прыняў дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.  Як паведамляе "Прессбол", у Барысаве на матчы з мясцовым БАТЭ "вызначыліся" Крывушэнка і спартыўны дырэктар дынамаўцаў Генадзь Туміловіч. Першага выдалілі за ўмяшальніцтва ў дзеянні арбітра.

Нагадаем, пасля матчу Ігар Крывушэнка сказаў, што "суддзя ледзь не ў дупу цалаваў БАТЭ, а нам даваў карткі".

Туміловіч пасля фінальнага свістка "ў нецэнзурнай форме зганьбіў брыгаду суддзяў". Яго аштрафавалі на 700 тысяч рублёў.