Галоўнай хакейнай камандзе Магілёўшчыны бракуе клюшак і аўтобуса
Хакейны клуб "Хімвалакно-Магілёў" перажывае няпростыя часы. Хаця каманда знаходзіцца ў верхняй частцы турнірнай табліцы адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, але праблемай для клуба стала фінансаванне. Два з трох генеральных спонсараў, вызначаных пратэкцыянісцкім указам Аляксандра Лукашэнкі, не забяспечваюць клуб грашовымі сродкамі ў поўным аб'ёме ўжо каля трох месяцаў. Як ні дзіўна, грошай не дае галоўны гаспадар — хімічны прамысловы гігант ААТ "Магілёўхімвалакно", а разам з ім і "Магілёўаблгаз".
Каманда пачала жыць у крэдыт. Пастаўшчыкі прадуктаў харчавання, медыкаментаў і аднаўленчых сродкаў для хакеістаў пакуль спраўна працягваюць выконваць складзеныя дамовы, чакаючы разлікаў за тавары і паслугі. Але ў клуб часова спыніліся пастаўкі інвентара, у прыватнасці, клюшак па спецзамовах.
Таксама клуб не мае свайго аўтобуса, у адрозненне ад іншых камандаў, якія ўдзельнічаюць у адкрытым чэмпіянаце краіны. На новы аўтобус, які каштуе каля 300 тыс. долараў, ні ў фундатараў, ні ў кіраўніцтва горада Магілёва няма грошай.
"Время союза"