“Галоўны ідэолаг” выйграў 27 мільёнаў у газеты “Народная воля”
“Галоўны ідэолаг” Беларусі Алег Праляскоўскі выйграў суд у газеты “Народная воля” і журналісткі Марыны Коктыш. Нанесены яму маральны ўрон ацэнены ў 27 мільёнаў рублёў. З іх 25 мільёнаў павінна выплаціць рэдакцыя, а 2 мільёны аўтар артыкула. Сваё рашэнне суддзя агучыў 1 кастрычніка — у дзень нараджэння Праляскоўскага і рэдактара “Народнай волі” Іосіфа Сярэдзіча. Справа па абароне гонару і дзелавой рэпутацыі начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта разглядалася ў судзе Ленінскага раёна Мінску на працягу некалькіх дзён.
Падставай для прэтэнзій чыноўніка да газеты “Народная воля” стаў артыкул "Уладзімір Холад па-ранейшаму знаходзіцца ў СІЗА", які выйшаў на пачатку жніўня. У апошнім фрагменце матэрыялу гаварылася пра чуткі, што "Уладзімір Фёдаравіч браў грошы не для сябе", а таксама пра яго "асаблівыя адносіны са сваім непасрэдным начальнікам Алегам Праляскоўскім".
"Галоўны ідэолаг" палічыў, што такім чынам быў закрануты яго гонар і ў пазове запатрабаваў кампенсацыю маральнай шкоды ў 30 мільёнаў рублёў. У выпадку перамогі ён абяцаў пералічыць грошы ў дзіцячыя ўстановы. Цяпер “Народная воля” збіраецца абскардзіць рашэнне суда ў 10-дзённы тэрмін.
“Салідарнасць”