Галоўны міліцыянер Мінска пад рознымі нікамі піша на форумы

Начальнік Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама Леанід Фармагей актыўна карыстаецца інтэрнэт-форумамі. Пад некалькімі нікамі ён зарэгістраваны на сайце guvd.gov.by. Праз інтэрнэт Фармагей дае калегам саветы з практыкі і даведваецца, што не задавальняе яго супрацоўнікаў, чаго яны жадаюць.

Як піша "Комсомольская правда в Белоруссии", пасля па меры магчымасці галоўны сталічны міліцыянер вырашае праблемы і выклікае на "разнос" у свой кабінет начальнікаў упраўленняў.