Галоўны расійскі Дзед Мароз з Вялікага Ўсцюга пабывае ў Мінску

Перад пачаткам Новага года галоўны расійскі Дзед Мароз з Вялікага Усцюга наведае беларускую сталіцу і сустрэнецца з мінскімі дзеткамі, паведамляе БЕЛТА. У культурна-дзелавым цэнтры "Дом Масквы" у Мінску казачны госць 27 снежня адкрые ўрачыстасць "Елка мэра Масквы", якая стала традыцыйным навагоднім дзіцячым святам ва ўсіх Дамах Масквы.

А 28 снежня Дзед Мароз з Вялікага Ўсцюга накіруецца ў Белавежскую пушчу, дзе яго чакае ў госці беларускі Дзед Мароз.

Ініцыятарам і арганізатарам візіту Дзеда Марозу з Вялікага Ўсцюга ў Беларусь, які адбудзецца ў другі раз, выступіў камітэт міжрэгіянальных сувязяў і нацыянальнай палітыкі Масквы.