Галоўны трэнер “Смаргоні” Георгі Кандрацьеў дыскваліфікаваны на 4 матчы

Галоўны трэнер “Смаргоні” Георгі Кандрацьеў дыскваліфікаваны на 4 матчы. Таксама яго аштрафавалі на 300 долараў. Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола пакараў трэнера за “неэтычныя паводзіны” ў адносінах сапернікаў з жодзінскага “Тарпеда” і арбітра Антуана Маёрава. Пасля таго, як на 83-й хвіліне матча суддзя прызначыў пенальці ў вароты “Смаргоні” і выдаліў з поля смаргонскага футбаліста, які рукой выбіў мяч з пустых варот, Кандрацьеў кінуў бутэльку з вадой у бок лавы запасных жодзінцаў.

Пасля матча галоўны трэнер “Смаргоні” не выбіраў выразаў у ацэнцы судзейства, адмовіўся ўдзельнічаць у прэс-канферэнцыі разам з трэнерам “Тарпеда”. На 150 долараў аштрафаваны масажыст “Смаргоні”, які падчас матча выбег на поле без дазволу арбітра ды яшчэ яго аблаяў.

Прессбол