Галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра прызначылі Сусанну Цырук
Галоўным рэжысёрам Музычнага тэатра прызначылі Сусанну Цырук. Падпісанне кантракту адбылося 3 снежня. Як паведамляе "Наша ніва", Сусанна Цырук нарадзілася ў Мінску, скончыла Ленінградскую кансерваторыю. Яна з’ехала на працу ў Расію, атрымала расійскае грамадзянства. Цяпер жа, вярнуўшыся ў Мінск, не хоча яго губляць.
У Музычным тэатры спадзяюцца, што рэжысёр з досведам працы на найлепшых пляцоўках свету вывядзе калектыў на новы ўзровень канкурэнтнасці і прафесіяналізму.
У Музычным тэатры спадзяюцца, што рэжысёр з досведам працы на найлепшых пляцоўках свету вывядзе калектыў на новы ўзровень канкурэнтнасці і прафесіяналізму.