Галоўным трэнерам хакейнага клуба “Дынама” стаў амерыканец Джым Х’юз
Галоўным трэнерам мінскага хакейнага клуба “Дынама” прызначаны 41-гадовы паўночнаамерыканскі спецыяліст Джым Х’юз. У мінулым сезоне ён быў асістэнтам трэнера ў клубе АХЛ “Таронта Марліс”. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар каманды Андрэй Вашкевіч.
“Гэты спецыяліст фігураваў ва ўсіх спісах кандыдатаў на пасаду трэнера “Дынама”, але на пачатку вырашылі аддаць перавагу больш вопытнаму настаўніку, а цяпер вырашылі звярнуць увагу на перспектыўнага маладога трэнера”.
Па словах Віталя Вашкевіча, пры выбары трэнера кіраўніцтва клуба кансультавалася з настаўнікамі зборнай Беларусі Гленам Хэнлнам і Куртам Фрэйзерам. Прэс-сакратар адзначыў, што ў трэнерскай кар’еры Х’юза ёсць і НХЛаўская старонка: два гады ён быў асістэнтам трэнера “Бостана”, дзе займаўся працай з абаронцамі і брыгадамі меншасці. Мяркуецца таксама, што Х’юз будзе асістэнтам зборнай Беларусі.
“Папярэдне было ўзгоднена, што той спецыяліст, які становіцца трэнерам “Дынама”, аўтаматычна атрымлівае пасаду асістэнта Хэнлана ў зборнай”.
Плануецца, што Джым Х’юз далучыцца да каманды 7 жніўня ў Фінляндыі.