Гальпяровіч: Раней ці пазней Грунвальдская вуліца ў Полацку з'явіцца
Большасць наведвальнікаў афіцыйнага сайта Полацкага гарвыканкама выказваюцца супраць перайменавання вуліцы Войкава ў Грунвальдскую. Па стане на раніцу 19 траўня, у апытанні ўдзельнічала крыху больш за 400 чалавек. З іх больш за 200 (50,7%) не падтрымалі гэтую прапанову мясцовых уладаў. 176 чалавек (43,8%) пагадзіліся з перайменаваннем, а 22 чалавекі (5,5%) не вызначыліся з адказам.
Грамадскае абмеркаванне на гэтую тэму пачалося ў Полацку з ініцыятывы Полацкага зямляцтва. Мясцовыя ўлады атрымалі ліст, падпісаны ягоным старшынём, пісьменнікам Навумам Гальпяровічам. У лісце выказвалася прапанова перайменаваць цяперашнюю вуліцу Войкава ў гонар Грунвальдскай бітвы, 600-годзе якой будзе адзначацца сёлета 15 ліпеня.
Гальпяровіч: "Звярнуліся людзі, ініцыятыву праявілі. Ну і мы падтрымалі гэта. Полацкія ўлады падтрымліваюць гэтую ідэю. І яны гаварылі пра тое, што пры любым раскладзе ўсё ж такі могуць прыняць станоўчае рашэнне".
У каментары Еўрарадыё спадар Гальпяровіч выказаў упэўненасць, што Грунвальдская вуліца ў Полацку раней ці пазней з'явіцца абавязкова. Нават калі гэта будзе не цяперашняя вуліца Войкава.