Ганцавіцкі суд разглядае справу аб выбуху ў кацельнай вёскі Радзялавічы

У судзе Ганцавіцкага раёна пачалося разбіральніцтва па справе аб выбуху ў кацельнай вёскі Раздзялавічы. На лаве падсудных аказаўся начальнік участка Віталь Цыброў.  Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў аховы працы, што выклікала смерць чалавека па неасцярожнасці і ўчыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў іншым работнікам. Начальніку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 5 год.

Нагадаем, што трагедыя ў Радзялавічах здарылася 15 кастрычніка летась пры запуску катла. У выніку выбуху загінуў 41-гадовы качагар, яшчэ 5 чалавек патрапілі ў шпіталь.

Міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў тады заявіў, што прычынай выбуху стала парушэнне правілаў запуску катла. Яго запускалі без вады, якую падалі толькі тады, калі кацёл нагрэўся да даволі высокай тэмпературы. Пасля гэтага і адбыўся выбух.

У Ганцавіцкі суд выкліканы эксперт з абласнога падраздзялення “Праматамнагляду”.

Алесь Літоўчык
, Еўрарадыё, Баранавічы