Ганцавіцкія футбалісты гуляюць у брудны футбол

Тое, што футбольны клуб “Ганцавічы” знаходзіцца ў хвосце турнірнай табліцы чэмпіяната Брэсцкай вобласці, невыпадкова. Спартоўцам пасля гульні дома нават памыцца няма дзе. Зрэшты, можна дайсці да хаты і брудным. А як жа гасцям, якія гуляюць на выездзе? Нядаўняя гульня футбольнага клуба "Ганцавічы" са столінскім “Будаўніком” пацвердзіла, што праблема ёсць. Выйграўшы ў ганцавіцкіх футбалістаў з лікам 1:0, столінцы пса здзіўленнем даведаліся, што душ у будынуку ДЮСШАР не працуе ўжо некалькі гадоў!

Наконт лазні таксама ніхто не дамовіўся. Столінцам засталося толькі помстліва прапанаваць гаспадарам поля, каб на матч у адказ ганцаўчане прыехалі са сваёю вадой. Хаця у Століне з душам і гарачай вадой для спартсменаў усё ў парадку.