Ганцавіцкія ўлады распачалі "чарнічную вайну" з суседзямі

Ганцавіцкія ўлады затрымалі аўтамабіль пінскіх нарыхтоўшчыкаў, які вёз амаль 800 кг чарніц, закупленых у ганцавіцкіх збіральнікаў. Ганцавіцкія міліцыянты звінавацілі суседзяў, што ў тых не было спісу збіральнікаў. Справа пойдзе ў суд, хаця Пінскі райспажыўсаюз мае ліцэнзію на закупку ягад на Ганцаўшчыне.

Ад пачатку сезона Ганцавіцкія нарыхтоўшчыкі плацілі па 2500, цяпер па 2800 рублёў за кг, у той час як у суседнім Пінскім раёне чарніцы бяруць па 3500. Ганцавіцкі райспажыўсаюз ужо скупіў 60 тон чарніц па заніжаных коштах. У Лепельскім раёне прыватнікі купляюць чарніцы па 4500. На розніцы можна зарабіць сотні мільёнаў рублёў.


Глядзі таксама: Ганцавіцкія ўлады не дазваляюць збіраць журавіны