Ганчарэнка: БАТЭ згуляла дрэнна, але папракнуць хлопцаў не магу (відэа)
Віктар Ганчарэнка не стаў крытыкаваць гульню БАТЭ супраць кіеўскага "Дынама". Нягледзячы на паразу з лікам 1:4, трэнер вялікіх прэтэнзіяў да футбалістаў не мае. "Так, мы прайгралі. Але вялікага расчаравання ў мяне няма, бо ўсе задачы ў гэтым сезоне мы выканалі, — адзначыў ён падчас пасляматчавай прэс-канферэнцыі на стадыёне "Дынама". — Гэты канкрэтны матч мы згулялі дрэнна, але ў той жа час кіеўскае "Дынама" згуляла добра... Яшчэ раз скажу: у нас добры сезон. І калі я пасля паразы ў кубкавай гульні супраць "Дынама" (Брэст) крытычныя стрэлы кідаў у бок каманды, дык зараз нічым не магу хлопцаў папракнуць.
Каляндар у нас такі шчыльны, што не паспяваем дух перавесці. А тут яшчэ і ўзімку даводзіцца гуляць... Натуральна, нам складана. Гэта ніякае не апраўданне, некалькі пазіцый падчас гульні ў нас "выпала". Але вялікіх прэтэнзіяў да хлопцаў я не маю і думаю, што варта ім сказаць вялікі дзякуй за сезон. Які ў нас яшчэ не завершаны. Яшчэ адна гульня засталася ў нас".
Выканаўца абавязкаў галоўнага трэнера "Дынама" (Кіеў) Алег Лужны пасля матчу не хаваў задавальнення.
"Дынама" паказала такі футбол, які мусіць паказваць, — сказаў спецыяліст. — Ці была відавочная падчас матчу розніца ў класе камандаў? Гледачам гэта відаць лепей. І лічбы на табло кажуць за сябе самі".