Ганчарык: Без аб’яднання рэсурсаў на выбарах станоўчы вынік немагчымы
Кандыдат ад адзінай апазіцыі на прэзідэнцкіх выбарах 2001 года Ўладзімір Ганчарык лічыць, што цяперашняя сітуацыя з вызначэннем прэтэндэнта ад дэмакратычнага лагера нагадвае тое, што было і чатыры, і дзевяць год таму. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю Deutsche Welle. На думку палітыка, сёння немагчыма атрымаць станоўчы вынік без аб’яднання сіл і рэсурсаў вакол адзінага кандыдата. Трэба мець на ўвазе той факт, што пратэстныя настроі ў большасці насельніцтва адсутнічаюць. Негатыўную ролю граюць і асабістыя амбіцыі: частка патэнцыйных кандыдатаў проста хоча “засвяціцца” на гэтых выбарах. Яны маюць на гэта права, але ж павінна быць і пачуццё адказнасці, лічыць Уладзімір Ганчарык.
У 2001 годзе эканамічная сітуацыя ў краіне была горшай, нагадвае экс-кандыдат на пасаду прэзідэнта. Было шмат незадаволеных сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў і чыноўнікаў, якія маглі падтрымаць яго як адзінага кандыдата. Сёння значную частку людзей задавальняе іх становішча і яны баяцца, каб не стала горш. Да таго ж улада здолела адшліфаваць механізм фальсіфікацыі выбараў, а апазіцыя не змагла гэтаму супрацьстаяць.