Гандаль ці вайна: што чакае Беларусь і Украіну ў будучыні — стрым
Нягледзячы на тое, што вайна ва Украіне ў самым разгары і прадказаць час яе заканчэння сёння не ўяўляецца магчымым, палітыкі і эксперты пачынаюць разважаць пра тое, якім будзе “свет пасля вайны”. І як будуць выбудоўвацца ўзаемаадносіны паміж Украінай і Беларуссю.
Калі па завяршэнні вайны ў Беларусі захаваецца рэжым Лукашэнкі, то якое будзе стаўленне да яго з боку афіцыйнага Кіева: будуць ізноў гандляваць ці ваяваць? Ці адказныя беларусы за дзеянні беларускага рэжыму па падтрымцы расійскай ваеннай агрэсіі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.