Гандбалісту Сяргею Рутэнку дазволілі гуляць за Беларусь
Гулец іспанскай "Барселоны" 29-гадовы Сяргей Рутэнка афіцыйна атрымаў права выступаць за нацыянальную зборную Беларусі. Пра гэта, па звестках "Прессбола", паведамляецца ў лісце з Міжнароднай федэрацыі гандболу.
Нагадаем, што найлепшы беларускі гандбаліст паспеў пагуляць за зборную Славеніі і пасля гэтага адбываў трохгадовы каранцін.
Цяпер ён зможа ўзмацніць нацыянальную зборную. Пагатоў, што да старту кваліфікацыі на мужчынскі чэмпіянат Еўропы 2012 года застаўся толькі месяц.

Фота — wikipedia.org