Гандбалісты мінскага “Дынама” сёння дэбютуюць у Лізе чэмпіёнаў
Гандбалісты мінскага “Дынама” правядуць сёння дэбютны матч асноўнага этапу Лігі чэмпіёнаў, паведамляе БЕЛТА. На пляцоўцы сталічнага Палацу спорту двухразовыя чэмпіёны Беларусі сустрэнуцца з іспанскім “Вальядолісам”. На шляху да дэбюту ў асноўным раундзе Лігі чэмпіёнаў мінскія дынамаўцы паспяхова пераадолелі кваліфікацыйны бар’ер. У партугальскім Порту яны абыгралі македонскую каманду “Металург”, украінскі клуб ЗТР, а таксама згулялі ў нічыю з “Порту” і такім чынам занялі першае месца ў 2-ой адборачнай групе.