Гандбалісты мінскага "Дынама" ўпершыню сталі ўладальнікамі Кубка Беларусі

Як паведамляюць "Мінск-Навіны", у матчы ў адказ сталічныя гандбалісты згулялі ўнічыю з БГК імя Мяшкова – 27:27. Падчас матчу мінчукам давялося пастаянна даганяць брэсцкіх сапернікаў. За 29 секундаў да фінальнай сірэны дынамаўцы зраўнялі лік, а галкіпер Ігар Рапавец не дазволіў брэстаўчанам у апошнім нападзе атрымаць нават мінімальную перамогу.

Самымі плённымі ў складзе сталічных гандбалістаў сталі Барыс Пухоўскі і Сяргей Ануфрыенка, на рахунку якіх па восем дакладных кідкоў.