Гандбол: БГК атрымаў першую перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (фота)
З лікам 28:24 брэстаўчане абыгралі македонскі "Металург".
Брэсцкі гандбольны клуб усю гульню меў перавагу, а "Металург" нават не здолеў зраўняць лік. Сустрэча запомнілася канфліктам паміж легіянерам БГК Расткам Стойкавічам і гульцом "Металурга" Дзеянам Манасковым. У сутычцы прынялі ўдзел некалькі гульцоў, і ў выніку арбітар паказаў чырвоную картку абодвум зачыншчыкам.
Для "мяшкоўцаў" гэта быў першы хатні матч элітнага эўрапейскага турніру і першы, у якім яны атрымалі перамогу. Нагадаем, што клуб стартаваў у Лізе чэмпіёнаў з паразы ў Іспаніі. Каманда горада Лагонье "Палацыё дэ лос Дэпортэс" разграміла БГК з лікам 39:31.
Наступная гульня БГК імя Мяшкова ў межах Лігі чэмпіёнаў адбудзецца 9 кастрычніка. На ёй брэстаўчане сустрэнуцца з нямецкім клубам "Кіль".


