Гандлёвы дом “Ждановічы” заснаваў у Беларусі Еўрабанк

Праўленне Нацыянальнага банка Беларусі прыняло рашэнне аб дзяржаўнай рэгістрацыі прыватнага унітарнага прадпрыемства "Еўрабанк".
Заснавальнікам новага банку з'яўляецца "Гандлёвы дом "Ждановічы". Статутны фонд сфарміраваны ў суме, эквівалентнай больш чым 5 мільёнаў еўра, што адпавядае нарматыўнаму мінімальнаму памеру для зноў створанага банка.

Новаму банку выдадзена ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці. Апроч іншага Еўрабанку дазволена правядзенне валютна-абменных аперацый, выпуск пластыкавых картак.

БелаПАН