Ганна Камароўская патэлефанавала Люцыне Бяльзацкай
Жонка прэзідэнта Польшчы выказала па тэлефоне словы падтрымкі маці беларускай журналісткі і жонкі Андрэя Саннікава Ірыне Халіп.
Як распавяла Люцына Бяльзацкая Радыё "Свабода", "Ганна Камароўская сказала, што падтрымлівае нас, пыталася пра тое, якую яна можа дапамогу нам аказаць. Я сказала, што для нас вялікая падтрымка — гэта тое, што Польшча і ўвесь цывілізаваны свет нас падтрымліваюць і цікавяцца нашай сітуацыяй. Яшчэ яна цікавілася справамі Ірыны, як яна сябе адчувае".
Жонка прэзідэнта Польшчы прасіла перадаць цёплыя пажаданні Андрэю Саннікаву. Бяльзацкая паабяцала зрабіць гэта, калі з'явіцца такая магчымасць.