Гарсія Маркес збярэ новы раман з чатырох варыянтаў
Габрыэль Гарсія Маркес, калумбійскі класік і лаўрэат Нобелеўскай прэміі
па літаратуры, завяршае новы раман, спрабуючы сабраць яго з чатырох
варыянтаў. Аб гэтым газеце The Guardian распавёў Плініа Апулеа Мэндоса (Plinio Apuleyo Mendoza), журналіст, пісьменнік і сябар Маркеса.
Літаратурнае агенцтва Carmen Balcells, якое прадстаўляе інтэрасы Маркеса, не змяшчае звестак пра тое, што пісьменнік завяршыў працу над раманам.
Чутка пра тое, што апошняя кніга аўтара "Ста гадоў адзіноты" практычна скончаная, цыркулюе з траўня 2008 года, калі аб ёй прэсе распавёў іншы журналіст і знаёмы Маркеса - Дарыа Арысмэндзі. Тады таксама ішла гаворка аб чатырох варыянтах параўнальна невялікага - 250-старонкавага - рамана пра каханне.
Апошняя мастацкая кніга, якая выйшла з-пад пяра Маркеса, была апублікаваная ў кастрычніку 2004 года ("Memoria de Mis Putas Tristes" - "Успаміны аб маіх журботных шлюхах"). Пісьменнік закінуў таксама свае мемуары "Жыць, каб распавесці" ("Vivir para contarla"). Першая кніга з трох задуманых убачыла свет яшчэ ў 2002 годзе, але працяг так і не з'явіўся.
Фота: www.newsru.co.il