Гасцініцу “Кастрычніцкая” рэканструююць у пяцізоркавы Прэзідэнт-гатэль
Мінскую гасцініцу “Кастрычніцкая” за два гады рэканструююць у пяцізоркавы “Прэзідэнт-гатэль”. Гэта будзе першы і адзіны гатэль такога кшталту ў Беларусі.
Дырэктар прадпрыемства “Гатэль “Мінск” Мікалай Жураўскі адзначыў, што гасцініца “Кастрычніцкая” за 28 гадоў свайго існавання ні разу не рэканструяваліся і маральна састарэла. На дадзены момант у яе няма афіцыйна пацверджаных зорак: сертыфікацыю яна не праходзіла.
Як піша газета “Рэспубліка”, згодна з праектам, пасля рэканструкцыі гэта будзе самы раскошны і статусны гатэль у Беларусі. Праект перабудовы ўжо падрыхтавалі спецыялісты “Мінскпраекту”. 16 снежня адбудзецца прэзентацыя эскізнага рашэння рэканструкцыі.