Гаварцова і Пучак прайгралі першы матч парнага разраду на турніры ў Пекіне
Беларускія тэнісісткі Вольга Гаварцова і Таццяна Пучак прайгралі стартавы матч парнага разраду на турніры WTA ў Пекіне. Яны саступілі немцы Анне-Лене Грэнефэльд і швейцарцы Паці Шнідэр — 6:4, 6:7 (3:7), (4:10), паведамляе "Прессбол".