Гаварцова прайграла ў першым крузе тэніснага турніру ў Сан-Дыега
Беларуская тэнісістка завяршыла выступ у адзіночным разрадзе турніру Mercury Insurance Open у Сан-Дыега (ЗША) з прызавым фондам у 700 тысяч долараў. У першым крузе Вольга Гаварцова прайграла італьянцы Сары Эрані — 3:6, 6:1, 5:7. Раней паміж сабой Гаварцова і Эрані сустракаліся толькі адзін раз. Летась на турніры ў Брысбене таксама перамагла італьянка, нагадвае БелаПАН.
У парным разрадзе Гаварцова выступіць разам з Чыя-Юнь Чуань з Тайваня. Іх першымі саперніцамі стане канадска-ўкраінскі дуэт Мары-Эў Пелецье/Вольга Саўчук.
У парным разрадзе Гаварцова выступіць разам з Чыя-Юнь Чуань з Тайваня. Іх першымі саперніцамі стане канадска-ўкраінскі дуэт Мары-Эў Пелецье/Вольга Саўчук.