Гаварцова выбыла з адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе
На адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе не засталося прадстаўнікоў Беларусі. У другім крузе змяшанага разраду (1/8 фіналу) Вольга Гаварцова і паляк Марцін Маткоўскі прайгралі амерыканцы Лайзе Рэйманд і паўднёваафрыканцу Ўэслі Мудзі — 4:6, 6:7 (5:7), паведамляе БелаПАН.