Гаварцова выйшла ў паўфінал парнага разраду турніра ў Вялікабрытаніі

Беларуска Вольга Гаварцова выйшла ў паўфінал парнага разраду тэніснага турніра ў Вялікабрытаніі.

18 чэрвеня разам з амерыканкай Джыл Крэйбас яна выйграла ў Наталі Грандзін з Паўднёва-афрыканскай рэспублікі і Селімы Сфар з Туніса - 2:6, 6:4, 10:2 (тай-брэйк).

У адзіночным разрадзе Гаварцова ў 1/8 фінала прайграла аргентынцы Гізеле Дулько з лікам 1:6, 7:6, 2:6.

БелаПАН