Гаваркія мабільнікі атрымаюць невідушчыя на Брэстчыне

У бліжэйшыя дні 33 інваліды па зроку Брэсцкай вобласці стануць уладальнікамі адмысловых мабільных тэлефонаў. Гэтая тэхніка мае праграмнае забеспячэнне, якое сінтэзуе гутарку.  Карыстальнік такой «трубкі» атрымае ў агучаным выглядзе ўсю інфармацыю, якая ўзнікае на дысплеі. Гэта і перамяшчэнне па меню, і чытанне электронных лістоў, паведамленні пра дату, час, нават узровень зараджанасці акумулятара. З дапамогай мабільніка невідушчы чалавек зможа таксама чытаць электронныя кнігі або публікацыі, самастойна ажыццяўляць наладжванне тэлефона.

"Вечерний Брест"