Гай Рычы адмовіўся ад прапанаваных Мадонай 20 мільёнаў фунтаў
Брытанскі рэжысёр Гай Рычы адмовіўся ад 20 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў (каля 31 мільёна долараў), прапанаваных яму Мадонай у якасці “адчэпных”. Пра гэта піша газета The Daily Mail .
Нагадаю, што па завяршэнні шлюбаразводнага працэсу паміж Рычы і яго жонкай поп-спявачкай Мадонай рэжысёр павінен быў атрымаць 15 мільёнаў фунтаў. Аднак неўзабаве артыстка павялічыла суму адчэпных да 20 мільёнаў, заявіўшы, што калі Рычы пагодзіцца прыняць гэтую суму, то ступень яго ўдзелу ў выхаванні агульных дзяцей будзе вызначаць сама Мадона.
Пасля афармлення разводу поп-спявачка плануе пераехаць са сваёй 12-гадовай дачкой Лурдэс, іх агульным з Рычы васьмігадовым сынам Рока і прыёмным сынам пары трохгадовым Дэвідам у Нью-Ёрк. Мадона настойвае на тым, што дзеці павінны жыць з ёй і вучыцца ў ЗША. Аднак Рычы лічыць неабходным, каб дзеці атрымалі адукацыю ў Англіі, дзе і пражывае рэжысёр.
У інтэрв'ю выданню Hello! біёграф Мадоны Джэй Рэндзі Тарабарэлі адзначыў, што ў цяперашні час пара мае зносіны толькі праз сваіх адвакатаў. Таксама паведамляецца, што ў Рычы і Мадоны амаль не засталося агульных сяброў.
Нагадаю, што Мадона і Гай Рычы абвясцілі аб разводзе 15 кастрычніка. Завяршыць шлюбаразводны працэс знакамітая пара плануе да цяперашніх Каляд.
Фота з сайта imdb.com