Гайдукевіч: Апошнія два месяцы Карунаса ўвесь час выклікалі ў КДБ
Арыштаваны дэпутат Мінгарсавета, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Ўладзімір Карунас. Як распавёў Еўрарадыё лідэр ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч, Карунаса нібыта вінавацяць у хабарніцтве. Сяргей Гайдукевіч: “Апошнія два месяцы яго ўвесь час выклікалі ў Камітэт дзяржбяспекі. Ніхто не хваляваўся. Яго выклікалі, а выклікалі… Пачулі ад журналістаў, што яму інкрымінуюць хабар. Дык ніяк не можам зразумець: каму даваў хабар ці то ён каму рабіў?! Ён жа не дзяржчыноўнік. Я не ведаю краіны, дзе за хабар палітыка затрымліваюць”.
Гайдукевіч адзначыў, што дакладнай інфармацыяй ніхто не валодае. Цяпер аднапартыйцы спрабуюць высветліць акалічнасці затрымання і праз адваката звязацца з Уладзімірам Карунасам. Дзе знаходзіцца затрыманы пакуль таксама невядома.