Гайдукевіч пацярпеў за Паўднёвую Асецію і Абхазію?
Тэма прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі каштавала лідэру беларускіх диберал-дэмакратаў Сяргею Гайдукевічу дэпутацкага мандата.
Пазіцыя ЛДП Беларусі, якая заклікала беларускія ўлады прызнаць незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, каштавала лідэру партыі месца ў беларускім парламенце.
Такое меркаванне выказаў намеснік старшыні ЛДП Уладзіслаў Кацарэнка на сустрэчы з кіраўніком Народнай партыі Паўднёвай Асеціі Казімірам Пліевым, паведамляе АФН са спасылкай на сайт Асецінскага радыё і тэлебачання.
Кацарэнка наагул вельмі крытычна ацаніў палітычныя працэсы ў Беларусі.
"Мы апазіцыйная партыя і мы нават адмовіліся ад удзелу ў выбарах таму, што ў нас лозунг такі — выбар ёсць, але выбараў няма. Гэта значыць, калі выбараў няма, то навошта ў іх удзельнічаць ..." — адзначыў ліберал-дэмакрат.