Гайдукевіч паедзе святкаваць Дзень незалежнасці Абхазіі
Лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч атрымаў запрашэнне ад прэзідэнта Абхазіі Сяргея Багапша наведаць краіну і ўзяць удзел у святкаванні Дня незалежнасці. Пра гэта палітык расказаў Еўрарадыё. Гайдукевіч: "Я адлятаю ў Абхазію. Мы размаўлялі з Багапшам. У яго 30 верасня святкаванне Дня незалежнасці".
Запрашэнне ад прэзідэнта Абхазіі Гайдукевіч атрымаў падчас візіта ў Паўднёвую Асецію. Там беларускі палітык таксама браў удзел у святкаванні 20-годдзя з дня ўтварэння гэтай краіны. Дарэчы, там Гайдукевіч атрымаў з рук прэзідэнта Паўднёвай Асеціі Эдуарда Какойты памятны медаль, прысвечаны Дню незалежнасці.