Газета Мінабароны пра Мураўёва-вешальніка: Чаму шальмуюць героя? (фота)
"Белорусская военная газета" ("Во славу Родины") змясціла дзіўны артыкул.
Нехта Уладзімір Кажэўнікаў абараняе і называе героем віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва, які падаўляў вызваленчае паўстанне беларусаў, палякаў і літоўцаў у 1863-1864 гадах.
Аказваецца, пры Мураўёве нават з'яўляліся публікацыі на беларускай мове, ён "падавіў крывавы мяцеж, выратаваў тысячы жыццяў беларусаў". Цяпер жа, лічыць аўтар згаданага артыкула, беларускія гісторыкі-"праціўнікі беларуска-расійскай інтэграцыі" "незаслужана... шальмуюць" Мураўёва і ўсхваляюць "фальшывых герояў".