Газета “Рэспубліка” верыць у жыватворную інфляцыю. А вы?
Ці трэба беларусам баяцца інфляцыі? Адказ на гэтае пытанне “Еўрарадыё” шукае ў апошніх выпусках беларускіх медыяў. “Малыя баяцца шэрага воўка, а хатнія гаспадыні – інфляцыі. Большасць простых грамадзян мяркуе, што высокі ўзровень інфляцыі пагаршае якасць жыцця. Хаця насамрэч гэта не зусім так. Інфляцыя – адзін з інструментаў для кіравання эканомікай, які можа ўплываць на яе вельмі ўдала”.
Гэта цытата з газеты “Рэспубліка”, якая, падаецца, збіраецца заснаваць новую рэлігію. In інфляцыя we trust! Бо “прырода беларускай інфляцыі такая, што яна практычна не адаб’ецца на простых грамадзянах. А вось эканоміцы дапаможа акрыяць…”
Паводле газеты, інфляцыя – калі не новы Бог, дык дакладна лепшы сябар беларуса на час крызісу! А той, хто яе баіцца – сам сабе зласлівы Бураціна. І не толькі сабе, а ўсёй беларускай эканоміцы:
“Увогуле інфляцыя ўсіх стымулюе да інвестыцыйнай актыўнасці, адбіваючы звычку захоўваць грошы in cash. Дарэчы, ашчаджэнні ў купюрах у некаторай ступені становяцца крыніцай інфляцыі. Банкноты складаюцца ў схованках, эканоміцы ў пэўны момант проста бракуе грошай для “абарачэння”, таму прыходзіцца дадрукоўваць”.
З “рэспубліканцамі” мог бы, каб захацеў, паспрачацца эканаміст Яраслаў Раманчук. Паводле інфармацыі, якую ён даводзіць да чытачоў “БелГазеты”, Нацбанк Беларусі сёлета вымушаны як раз не дадрукоўваць купюры, а скарачаць грашовую масу. Аднак...
“Інтэрвенцыя Нацбанка сталася яўна недастатковай і прыпозненай. У выніку інфляцыя ў студзені 2009 года склала 4,1% – самы высокі паказчык з студзеня 2003 года”.
Атрымліваецца, што ўкладаць грошы ў банкі пад стаўку ў 20% – ідэя не вельмі ўдалая. Бо калі тэмп, які інфляцыя ўзяла ў студзені, захаваецца, ў снежні 2009 яна складзе 4,1х12=49,2%.
Газета “Звязда” да таго, каб упэўніваць сваіх чытачоў у тым, што інфляцыя – сябар, не спрычынілася. Яна супакойвае людзей іншым чынам:
“У краiне прымаюцца неабходныя меры па стрымлiваннi iнфляцыi. Так, у вынiку праверачных дзеянняў Мiнiстэрства эканомiкi пры ўдзеле Камiтэта дзяржаўнага кантролю i iншых мераў у Беларусi ўдалося збiць хвалю неабгрунтаванага росту цэнаў, спынiць масавыя выпадкi цэнавага бязмежжа”.
“Народная газета” замест таго, каб супакойваць, толькі блытае чытачоў. 18 лютага журналісты сцвярджалі, што “ў перыяд крызісу грошы лепш ашчадзіць”. Маўляў, забудзьцеся на ікру і на сыр па 70 тысяч за кілаграм, набывайце толькі самае неабходнае. Але на наступны дзень чытаем у “Народной газете” вось што:
“Не адкладай на заўтра тое, што можна патраціць сёння”, – кажа адзін з антыкрызісных законаў. <…> Калі рублі ляжаць дома, іх з'ядае” інфляцыя. А стаўкі па рублёвых дэпазітах сёлета перавышаюць 20% гадавых, а па доларах і еўра – у сярэднім 12–13% адсоткаў... Навошта трымаць ашчаджэнні дома і губляць такія грошы?”
З артыкула вынікае, што аднесці грошы ў банк – гэта самы трапны антыкрызісны захад. І гэта не дзіўна – дзяржава зацікаўленая ў тым, каб людзі даставалі грошы са шкарпэтак і адкрывалі банкаўскія ўклады. Але Руслан Ананьеў з “Народной газеты” усё ж вырашыў заставацца са сваімі чытачамі шчырым:
“Хто можа быць на сто адсоткаў упэўнены, што банкаўскі адсотак перакрые ўзровень інфляцыі?”