"Газпрам": Беларусь пагражае забіраць газ з транзітнай трубы
Беларусь пагражае пачаць адбор газу з транзітнага трубаправода для сваіх патрэб. Пра гэта, па звестках РІА "Новости", паведаміў афіцыйны прадстаўнік расійскага газавага холдынгу Сяргей Купрыянаў. Па яго словах, "Газпрам" атрымаў ліст ад першага віцэ-прэм'ера Беларусі Ўладзіміра Сямашкі. У лісце, па словах Купрыянава, ніякіх прадметных прапановаў аб пагашэнні беларускай запазычанасці няма. Затое там паведамляецца, што ў выпадку далейшага паніжэння паставак газу Беларусь пачне дзеянні па адборы з транзітнай трубы для патрэб эканомікі краіны.