"Газпрам" і Беларусь узгаднілі ўмовы газавага транзіту на 2010 год
"Газпрам" і беларускі ўрад вызначылі ўмовы транзіту расійскага газу на 2010 год. пра гэта са спасылкай на старшыню Праўлення "Газрама" Аляксея Мілера піша РІА "Новости". Па словах Мілера, умовы транзіту былі ўзгодненыя напярэдадні ў тэлефоннай гутарцы з прадстаўнікамі "Белтрансгаза" і ўрада Беларусі. Яны будуць выкладзеныя ў адмысловым дадатку да кантракта паміж бакамі. Складаннем дадатка будуць займацца намеснікі кіраўніка "Газпрама", бо сам ён з 26 чэрвеня сыходзіць на летні адпачынак.