"Газпрам" вусна паведаміў Еўракамісіі пра ўрэгуляванне газавай спрэчкі

Пра гэта заявіла прадстаўніца Еўракамісіі Марлен Холцнер. "Афіцыйнага апавяшчэння мы не атрымлівалі", - перадае РІА "Новости" яе словы. Як адзначыла прадстаўніца Еўракамісіі, афіцыйнага апавяшчэння пакуль не паступіла ні ад расійскага, ні ад беларускага ўрадаў.

Прадстаўнікі Еўрасаюзу чакаюць, што аб'ёмы паставак газу еўрапейскім спажыўцам могуць быць адноўленыя, і яны не павінны быць закранутыя спрэчкай або рознагалоссямі наконт платы за транзіт.