“Газпром” даў Беларусі на аплату запазычанасці яшчэ тыдзень

Але першыя 190 млн долараў ужо пералічаныя Яшчэ беларусы павінны заплаціць расіянам 266 млн долараў.

Нагадаем, паводле леташніх беларуска-расійскіх дамоўленасцяў, у першым паўгоддзі 2007 года наша краіна плаціла за адну тысячу кубаметраў газу 55 замест 100 долараў. Адтэрміноўка ад плацяжоў склала крыху больш за 456 мільёнаў долараў. Запазычанасць мусіла быць заплачаная “Газпрому” да 23 ліпеня, але гэтага не адбылося.

У выніку, днямі расійская кампанія паведаміла, што з 3 жніўня пастаўкі газу ў Беларусь будуць скарочаныя на 45%. Учора Аляксандр Лукашэнка заявіў, што днямі грошы будуць пераведзеныя “Газпрому”. З гэтай нагоды праходзіла экстраннае паседжанне Мінфіна, а ўвечары ў Маскву паляцела дэлегацыя “Белтрансгазу”. Беларуска-расійскія перамовы працягваліся ўсю ноч.