"Газпром" заплаціў Беларусі за першую долю акцый "Белтрансгазу"
"Газпром" выплаціў Беларусі 625 мільёнаў долараў, выкупіўшы такім чынам у прадпрыемства "Белтрансгаз" 12,5% акцый. Пра гэта паведамілі афіцыйныя крыніцы. Нагадаем, падпісанне дагавора
куплі-продажу акцый "Белтрансгазу" адбылося 18 траўня.
У гэты ж дзень дамова быў зарэгістраваны ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Беларусі. Згодна з дамовай, Расія павінна была выплаціць згаданую суму на працягу найбліжэйшых 20 працоўных дзён.
Грошы "Газпром" пералічыў датэрмінова. Цяпер, паводле ўмовы дамовы, у 10-дзённы тэрмін беларускі бок перавядзе 12,5% акцый "Газпрому". Далей на працягу 50 дзён неабходна будзе правесці сход акцыянераў, на якім у склад членаў савета сумеснага прадпрыемства будзе ўведзены прадстаўнік "Газпрома".
Як паведамлялася раней, спачатку беларускі бок меў на мэце аднамомантна атрымаць грошы за 50% акцый "Белтрансгаз", але паводле жадання "Газпрама" выплата будзе адбывацца паэтапна на працягу найбліжэйшых трох гадоў.
Кошт "Белтрансгазу" ацэнены ў 5 мільярдаў долараў ЗША. Штогод "Газпром" будзе набываць 12,5% акцый кампаніі. Сродкі ад продажу часткі беларускай газатранспартнай сістэмы пойдуць у бюджэт Беларусі. Расійскі бок уступіць у правы ўласнасці і карпаратыўнага кіравання 1 сакавіка 2010 года, пасля таго як поўнасцю выкупіць 50% акцый "Белтрансгазу".