Генадзя Бураўкіна будучая цешча выгнала з кватэры
Вядомы беларускі паэт адзначае з жонкай Юліяй Залатое вяселле – 50 гадоў
разам. Тады, у 1959-м яму было 22, ёй 18. Каб распісацца з Генадзем,
Юлія ўцякла з дому праз вакно… Генадзь Бураўкін адзначае ў гэтым годзе Залатое вяселле. На долю паэта ў юбілейным годзе выпала шмат выпрабаванняў – некалькі разоў спадар Генадзь трапляў у лякарню, і нават у рэанімацыю. Гэта – водгукі інфаркту, які здарыўся ў Бураўкіна ў траўні 2006 года, у часе абароны перад чыноўнікамі Саюза беларускіх пісьменнікаў, які быў на мяжы закрыцця.
Апошні раз Генадзь Бураўкін трапіў у рэанімацыю 30 кастрычніка – зноўку моцна схапіла сэрца… Нягледзячы на гэтыя беды, паэт ахвотна распавёў у інтэрв’ю “Еўрарадыё” падзеі 50-гадовай даўніны, калі ўпершыню пабачыў прыгажуню Юлю і вырашыў дабівацца яе рукі і сэрца.
22 гады для хлопца і 18 гадоў для дзяўчыны – нават паводле сённяшніх уяўленняў ранавата для шлюбу. А паўстагоддзя таму гэта, пэўна, выглядала зусім выключэннем! Але Генадзь Бураўкін кажа, што мае апраўданне таго ўчынку.
Генадзь Бураўкін: Так, па прынятых мерках мы ажаніліся з Юляй ранавата. Але ў мяне ёсць апраўданне нашага ўчынку: я не шкадую. Вось ужо 50 гадоў мы пражылі разам – і я не шкадую, што гэта адбылося так рана, і мы былі такія маладыя. А чаму гэта адбылося? Было каханне – шчырае, светлае, рамантычнае, маладое, юнацкае каханне. Мы хацелі быць разам – і замацавалі гэта афіцыйна.
Паэт згадвае, што закахаўся ў будучую жонку практычна з першага погляду. І адбылося гэта… на перапынку ў студэнцкім буфеце!
Генадзь Бураўкін: Гэта было ў студэнцкім буфеце, куды мы ў вялікіх перапынках паміж лекцыямі прыбягалі перакусіць. І вось аднойчы я прыбег па старой завядзёнцы ў гэты буфет – і ўбачыў у чарзе новую дзяўчыну, якая мне адразу вельмі-вельмі спадабалася. Я стаў цікавіцца і даведвацца, а хто ж гэта такая. Даведаўся, што гэта студэнтка беларускага аддзялення 1 курса Юля Жадан. А далей мы ўжо з ёй пазнаёміліся і нашыя адносіны сталі блізкія.
Еўрарадыё: Як вы заляцаліся?
Генадзь Бураўкін: А я не знаю… Проста я хацеў быць паболей з ёй. Мы гулялі разам, хадзілі ў тэатр, на канцэрты, у кіно. Я лавіў кожны момант, калі можна было быць з ёю побач і гэты момант не ўпускаў ніколі.
Маладым была радасць, а вось маці спадарыні Юліі кусала локці, бо не бачыла ў Бураўкіне годнага жаніха для сваёй 18-гадовай дачкі. Ці была будучая цешча адкрыта супраць шлюбу?
Генадзь Бураўкін: Была… І вельмі рэзка была… Яна – па-першае – не хацела, каб Юля так рана выходзіла замуж. А потым, на яе думку, я не быў тым выгадным жаніхом, пра якога яна думала. Бо я быў, як кажуць, бедны вясковы хлопец. І яна была супраць.
Выявілася гэта процістаянне ў сапраўднай меладраме. Калі Генадзь прыйшоў да Юлінай мамы прасіць руку дачкі, названага жаніха будучая цешча проста з парога выгнала вон з кватэры, а саму Юлю пакалаціла. Аднак рашучая дзяўчына ўцякла з дому праз вакно, і закаханыя распісаліся.
Генадзь Бураўкін: З майго боку быў сведкам наш знаны драматург Мікола Матукоўскі, мой блізкі сябра, якога на вялікі жаль ужо няма на зямлі. А з боку Юлі была яе сяброўка аднакурсніца Вера Дзямакіна. І пасля таго, як нам паставілі штампы, Мікалай Ягоравіч завёў нас у сталоўку ды ў гонар гэтай падзеі паставіў бутэльку баўгарскага віна “Гымза” і заказаў кожнаму з нас пельмені. Вяселле было студэнцкае. Нам рабілі яго два курсы: 5 курс журфака, дзе найбольш было хлопцаў, і 3 курс аддзялення беларускай мовы і літаратуры, дзе было найбольш дзяўчат. Вяселле было шумнае, маладое, вясёлае, з ня надта багатым сталом, але вясельным.
Паэт Генадзь Бураўкін распавядаў сваю гісторыю кахання. У гэтым годзе яны з жонкай спадарыняй Юліяй адзначаюць Залатое вяселле – паўстагоддзя сумеснага жыцця.

Будучы журналіст Генадзь з першага погляду закахаўся ў будучага філолага Юлю.

Праз 50 гадоў. Генадзь Мікалаевіч са спадарыняй Юліяй і ўсім сямействам
Меладраму 50-гадовай даўніны Бураўкін згадвае цяпер з лёгкай усмешкай.