Генеральная пракуратура сёння ўручыць афіцыйнае папярэджанне Рымашэўскаму
24 лістапада Генеральная пракуратура ўручыць афіцыйнае папярэджанне кандыдату на прэзідэнта ад “Беларускай хрысціянскай дэмакратыі” Віталю Рымашэўскаму. Падставай для такога папярэджання стаў заклік да выбаршчыкаў прыйсці на Кастрычніцкую плошчу сёння ўвечары. Такую заяву Рымашэўскі зрабіў у часе свайго выступу ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання 22 лістапада. Генпракуратура паведаміць пра вынесенае папярэджанні Цэнтрвыбаркам. Начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Беларусі Павел Радзіёнаў у інтэрв’ю тэлеканалу СТВ нагадаў пра тое, што такія заклікі супярэчаць заканадаўству. Выбарчы кодэкс дакладна вызначае парадак правядзення масавых мерапрыемстваў у часе выбарчай кампаніі. А кандыдат Рымашэўскі заклікаў выбаршчыкаў прыйсці менавіта ў тое месца, якое забароненае заканадаўствам.