Генеральны дырэктар Мінскага аптовага рынка арыштаваны за хабар

Генеральны дырэктар Мінскага аптовага рынка трапіў за краты. За атрыманне хабару супраць яго распачата крымінальная справа.

Дырэктара вінавацяць у атрыманні 8 тысяч долараў ад прадстаўніка прыватнага прадпрыемства за спрыяльнае рашэнне пытання аб падпісанні і аплаце актаў выкананых прац, перадае БелаПАН.