Генпракуратура абяцае, што спыніць крадзяжы мабільных тэлефонаў
У Беларусі будуць спыненыя крадзяжы мабільных тэлефонаў, абяцае Генеральная пракуратура. З 1 ліпеня аператары мабільнай сувязі не будуць прымаць на абслугоўванне тэлефоны са змененымі ідэнтыфікацыйнымі нумарамі. Праваахоўнікі занепакоеныя няспынным узрастаннем крадзяжоў
"мабільнікаў". Паводле іх звестак, у Беларусі знаходзяцца ў карыстанні
сотні тысяч "перапрашытых" мабільных тэлефонаў.
Як паведамляе тэлеканал СТВ, на абслугоўванні ў аднаго з аператараў знаходзіцца 27 тысяч тэлефонаў з адным серыйным нумарам. Генпракуратура разлічвае з дапамогай аператараў сотавай сувязі стварыць такія ўмовы, каб крядзёж "мабільніка" згубіў усялякі сэнс.