Генпракуратура можа праверыць фінансаванне камуністычнага з’езда ў Мінску
Генпракуратура можа праверыць фінансаванне міжнароднай камуністычнай сустрэчы прадстаўнікоў камуністычных партый і рабочых партый, якая прайшла ў Мінску 3-5 лістапада. Менавіта з такой просьбай да яе звярнуўся намеснік старшыні Партыі БНФ Алесь Міхалевіч. Вось што распавёў “Еўрарадыё” палітык пра сутнасць свайго звароту ў Генпракуратуру.
Алесь Міхалевіч: “Былі выказанні розных удзельнікаў і арганізатараў сустрэчы камуністычных партый пра тое, што беларуская дзяржава ім вельмі дапамагае. У тым ліку і што беларуская дзяржава ім вельмі дапамагае фінансава ў правядзенні гэтага мерапрыемства.
Я лічу, што дзяржава ні ў якім выпадку не павінна ўмешвацца ў фінансаванне нейкай ідэалогіі ці партыі.
І таму я падаў заяву ў пракуратуру з просьбай праверыць фінансаванне з боку дзяржаўнага бюджэту і дзяржаўных установаў таго камуністычнага мерапрыемства, якое адбывалася ў Мінску”.
Нагадаем, камуністычнае мерапрыемства праходзіла ў сталічным гатэлі “Беларусь”. У ім удзельнічалі 154 прадстаўнікі ад 72 партый з 59 краінаў. Адначасова ў Мінску праходзіў і антыкамуністычны форум, арганізатары якога сутыкнуліся з праблемай арэнды памяшкання.
Алесь Міхалевіч спадзяецца, што ён атрымае адказ з Генпракуратуры на працягу некалькіх тыдняў.