Генпракуратура праверыць падрыхтоўку міліцэйскіх кадраў
Генеральная пракуратура вывучыць працу кадравай службы МУС, каб выявіць прычыны, якія спрыяюць маральнаму і псіхалагічнаму падзенню супрацоўнікаў міліцыі. Падставай для такой увагі да працы кадравай службы МУС стала незвычайна вялікая колькасць самагубстваў міліцыянтаў, што адбыліся ў 2009 годзе, паведамляе "Ежедневник".
За гэты год ужо 12 супрацоўнікаў міліцыі сышлі з жыцця па ўласнай волі. Калі раней і адно самагубства ў год супрацоўніка міліцыі было надзвычайным здарэннем для ведамства, то цяпер актаў суіцыду адбываецца часам па два ў месяц, а то і ў тыдзень.
Пракуратуру турбуе не толькі вялікая колькасць самагубстваў сярод супрацоўнікаў міліцыі, але і іх маральнае падзенне. Усё часцей становіцца вядома пра факты п'янства сярод міліцыянтаў, калі яны нападпітку не толькі сядаюць за руль, а потым збіваюць людзей, але і паводзяць сябе бесцырымонна ў грамадскіх установах, ладзяць бойкі або ўблытваюцца ў іншыя сумнеўныя справы.
Па звестках МУС, ад пачатку года 123 міліцыянты і вайскоўцы ўнутраных войскаў былі затрыманыя за кіраванне аўтатранспартам у стане алкагольнага ап'янення. Толькі за апошні тыдзень у Беларусі адбыліся тры ДТЗ са смерцю людзей, удзельнікамі якіх сталі супрацоўнікі МУС. Два міліцыянты скончылі жыццё самагубствам, а дзевяць узятыя пад варту за перавышэнне службовых паўнамоцтваў.
Так, у Рагачове п'яны маёр міліцыі, кіруючы асабістай аўтамашынай "Аўдзі", здзейсніў наезд на 19-гадовага хлопца. Маёр, хоць і не знаходзіўся ўжо на службе, але быў у форме, увасабляючы сабой супрацоўніка праваахоўных органаў. І такія выпадкі адбываюцца спрэс. У Маладзечне капітан сеў за руль п'яным, у Асіповічах — старшы лейтэнант, у Брэсце — старшы прапаршчык, у Віцебскім раёне — капітан. Гэта ўжо нават не асобныя выпадкі, а негатыўная тэндэнцыя.
У Гродзенскай вобласці маёр ГУБАП і зусім у тры гадзіны ночы ў лесе падпаліў сваю машыну "Мэрсэдэс", каб схаваць сляды сваёй супрацьпраўнай дзейнасці.
У Генеральнай пракуратуры перакананыя, што перанастройваць у першую чаргу трэба працу кадравых службаў МУС. З-за недахопу супрацоўнікаў у органы ўнутраных справаў сталі браць фактычна ўсіх ахвотных, хто падыходзіць па стане здароўя і не мае крымінальнай мінуўшчыны. У выніку праца кадравых службаў па адборы прэтэндэнтаў фактычна ператварылася ў фармальнасць.