Генпракуратура расследуе будаўнічую дзейнасць міліцэйскага чыноўніка

Крымінальную справу ў адносінах былога намесніка начальніка мінскай абласной міліцыі па кадрах распачала Генеральная пракуратура.  Ён падазраецца ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, якія пацягнулі за сабой цяжкія наступствы. Высветлілася, што гэты міліцэйскі палкоўнік будаваў на тэрыторыі Мінскай вобласці лецішча. Іншыя падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

Інтэрфакс