Генпракуратура вырашыць, хто расследуе катастрофу нямецкага верталёта

Рашэнне пра пачатак крымінальнай справы з нагоды катастрофы нямецкага верталёта пад Мінскам і смерці пілота Генеральная пракуратура прыме 9 жніўня. Яна ж вызначыць і тое, хто будзе займацца расследаваннем - транспартная ці вайсковая пракуратура.  Як адзначае БелаПАН, 8 жніўня на месца катастрофы выязджалі прадстаўнікі як Беларускай транспартнай пракуратуры, так і Беларускай вайсковай пракуратуры. Агляд месца і збор матэрыялаў яны праводзілі сумесна.

Нагадаем, 8 жніўня падчас паказальных палётаў на адкрытым Кубку СНД па верталётным спорце зазнаў катастрофу верталёт MD-500. 74-гадовы грамадзянін Нямеччыны Гюнтэр Цымер, які быў пілотам верталёта, загінуў на месцы. Па сведчанні відавочнікаў, хутчэй за ўсё, яму не хапіла вышыні пры выйсці з "касой пятлі".

Пасольства Нямеччыны ніяк не каментуе падзеі.