Генпракурор Васілевіч сустрэўся з праваабаронцамі па справе Казуліна
Прадстаўнік Беларускага хельсінскага камітэта Гары Паганяйла і праваабаронца Алена Танкачова сустрэліся з генеральным пракурорам Беларусі Рыгорам Васілевічам.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч.
“На гэтай сустрэчы яны перадалі ліст ад БХК, дзе просяць праявіць гуманнасць і даць кароткатэрміновы адпачынак Аляксандру Казуліну для ўдзелу ў пахаванні жонкі. Гэты ліст яны накіравалі таксама міністру ўнутраных спраў і начальніку Дэпартамента па выкананні пакаранняў”.
Ігар Рынкевіч таксама адзначыў, што грамадзянская паніхіда з нагоды смерці Ірыны Казулінай, а таксама яе пахаванне адкладваюцца да таго часу, пакуль не адпусцяць Аляксандра Казуліна.