Генпракурору Васілевічу прапануюць вызваліць моладзевага актывіста А. Кіма
Брэсцкі праваабаронца Раман Кісляк і рэгіянальныя актывісты дэмакратычных сілаў накіравалі ліст генпракурору Рыгору Васілевічу з патрабаваннем вызваліць моладзевага актывіста Андрэя Кіма.
Нагадаем, Андрэй Кім быў затрыманы 21 студзеня за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў у Мінску. Пасля адбыцця 10-суткавага арышту ён не быў вызвалены. У дачыненні да Кіма распачалі крымінальную справу за ўжыццё гвалту альбо пагрозу яго ўжывання ў адносінах да супрацоўніка міліцыі.